Пракуратура перадала ў суд справу супраць жанчыны, якая сядзела і танчыла на плошчы Перамогі


«Хуліганства» на плошчы Перамогі.
Фота: Генеральная пракуратура

Пракуратура Партызанскага раёну Менску накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні 28-гадовай жыхаркі сталіцы, якую вінавацяць у хуліганстве і здзеку з гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

Віна жанчыны палягае на тым, што ў жніўня 2020 года каля манументу Перамогі ў Менску яна «дэманстрацыйна сядзела на мармуровай пліце, усталяванай на рытуальнай пляцоўцы з Вечным агнём і абеліскам», «пасля чаго стала танчыць на адным з канструктыўных элементаў помніку і бегаць па яго пляцоўцы».

У пракуратуры вырашылі, што гэта годная падстава для кваліфікацыі паводле па ч. 2 арт. 346 і ч. 1 арт. 339 КК.

За танцы і сядзенне на пліце жанчыне пагражае да трох гадоў зняволення.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў