Падаткі вырастуць: Мінфін апублікаваў праект новага Падатковага кодэксу


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала праект змяненняў у Падатковы кодэкс. Разбіраемся з прапанаванымі новаўвядзеннямі.

Паводле праекту, з ліку плацельнікаў падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання хочуць прыбраць індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў і натарыусаў, якія працуюць праз бюро. Спрошчаная сістэма (адпрыбытковы падатак 6 %) застанецца толькі для юрыдычных асобаў.

Таксама з 1 студзеня 2023 года чыноўнікі хочуць адмяніць адзіны падатак з ІП і іншых фізічных асоб.

Hавiны
У Беларусі больш няма «Перспектывы». Яе зліквідаваў Вярхоўны Суд
2021.09.07 18:31

А з 2024 года хочуць адмяніць збор у сферы аграэкатурызму, падняўшы папярэдне ў 2022 годзе яго суму да 31 рубля на месяц за адну аграсядзібу. Цяпер падатак для ўладальнікаў аграсядзібаў і рамеснікаў складае дзве базавыя велічыні на год – Br 58.

Падатак на перавышэнне расходаў над даходамі фізічных асоб могуць падняць з 16 % да 20 %. Таксама для іх увядуць новае паняцце – прафесійны прыбытак. Гэта даход фізічных асоб ад дзейнасці, пры вядзенні якой яны не маюць працадаўцы і не прыцягваюць фізічных асоб паводле працоўных або грамадзянска-прававых дамоваў, а таксама даход ад выкарыстання маёмасці.

У 2022 годзе ўлады хочуць таксама павысіць стаўкі адпрыбытковага падатку з фізічных асоб, якія здаюць у арэнду жыллё, гаражы, машына-месцы. Гэтак, у Менску падатак за здаванне аднаго пакою можа вырасці з Br 34,3 да Br 36,8, а ў абласных гарадах – з Br 32,2 да Br 34,5.

Таксама з наступнага года маюць вырасці стаўкі зямельнага падатку на нерухомасць. Гэтак, сярэднія стаўкі зямельнага падатку па раёнах могуць падняць прыкладна на 7,2 %.

Стаўкі акцызаў на алкаголь і цыгарэты з наступнага года таксама плануюць падняць, за 2 этапы – з 1 студзеня і 1 ліпеня.

Гісторыі
«Людзі разумеюць, што іх закормліваюць за маўчанне». Як выжываюць дзяржаўныя прадпрыемствы
2021.08.31 13:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў