У Наваполацку працягваюцца затрыманні працоўных


Раніцай 28 верасня на працоўным месцы супрацоўнікі КДБ затрымалі Наталлю Вусько – інжынерку планава-дагаворнага сектару ААТ «Нафтан», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Прахадная заводу «Нафтан».
Фота: Sputnik / Сяргей Пушкін

Таксама ў машыніста помпаў устаноўкі рыформінгу № 5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўкі ўдома прайшоў ператрус, яго павезлі на допыт. Вядома, што Сяргей – чалец страйкаму «Нафтану».

Каля 12:00 на працоўным месцы затрымалі Дзмітрыя Кайро – электраманцёра заводу «Палімір». Яго павезлі дадому на ператрус.

Нагадаем, што ўчора супрацоўнікі КДБ прыходзілі з ператрусам да інжынера-канструктара «Нафтану» Аляксандра Балонкіна. Ён намеснік старшыні нізавой арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Нафтан».

Цяпер Аляксандр Балонкін на волі. Крымінальны артыкул, у межах якіх праводзіліся працэсуальныя дзеянні, невядомы.

Андрэй Башан і Вадзім Яфіменка.
Фота: viasna96 / Telegram

Акрамя гэтага праваабаронцам стала вядома, што затрыманыя пасля начной змены 23 верасня ў цэху «Аміяк-3» Андрэй Башан і працаўнік «Хімвалакна» Вадзім Яфіменка цяпер таксама на волі.

Раней паведамлялася, што яны ў СІЗА КДБ у «справе Рабочага руху», якую ўзбудзілі паводле арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»).

Аб’ектыў
Беларусь сярод найгоршых краінаў для рабочых
2021.09.27 22:52

АД, belsat.eu

Стужка навінаў