Блогеру Vadimati выставілі абвінавачанне


Вядомага гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука абвінавачваюць у крымінальнай справе.

Блогер абвінавачаны паводле арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь») і арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»), паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».

Віны паводле двух артыкулаў ён не прызнаў. На гэтым тыдні яго этапуюць у Горадню.

Гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук «Vadimati».
Фота: ermashukvadimati / Instagram

Ермашука ўзялі пад варту ў крымінальнай справе 24 верасня. Здарылася гэта за дзень да заканчэння яго адміністрацыйнага арышту, які цягнуўся 40 дзён.

Нагадаем, блогера затрымалі 16 жніўня ў Шчучыне. 19 жніўня Дзмітрый Цівунчык у Шчучынскім раённым судзе пакараў яго 25-дзённым адміністратыўным арыштам паводле арт. 24.23 КаАП за заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.

9 верасня адбыўся новы суд над блогерам, на якім яму прысудзілі 15 содняў за тое, што ён 13 жніўня нібыта пазваніў у службу «115» і нецэнзурна выказаўся пра ЖКГ і гарвыканкам.

Hавiны
Да сястры арыштаванага блогера Vadimati прыйшлі з ператрусам праз крымінальную справу
2021.08.19 16:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў