Беларускія ўлады адмаўляюць польскім дыпламатам у сустрэчы з Анджэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам


У верасні споўнілася паўгода, як узялі пад варту кіраўніцу Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліку Борыс і актывіста ды журналіста Анджэя Пачобута. Іх вінавацяць паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу ў распальванні варожасці.

Акцыя салідарнасці ў Беластоку, 25 верасня.
Фота: Белсат

Між тым польскім дыпламатам не даюць сустрэцца з Анджэем Пачобутам і Анджэлікай Борыс. Улады Беларусі адмаўляюць консулам і дыпламатычным службам у сустрэчы з вязнямі, спасылаючыся на тое, што Пачобут і Борыс не грамадзяне Польшчы. Пра гэта паведаміў «Gazeta Prawna» намеснік міністра замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач.

«Сітуацыя вакол Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута вельмі цяжкая, беларускія ўлады адмаўляюцца звязвацца з імі, але мы працягваем нашы намаганні для іх вызвалення», – сказаў Марцін Пшыдач.

Намеснік міністра дадаў, што, вядома, мэта польскай дыпламатыі – вызваліць Анджэліку Барыса і Анджэя Пачобута. Таксама ён адзначыў, што пяць актывістаў Саюзу палякаў у Беларусі былі затрыманыя паўгода таму, і дзякуючы дыпламатычнай і консульскай дзейнасці ўдалося вызваліць трох чалавек – дырэктараў школаў, якія цяпер у бяспецы, у Польшчы.

Згадваючы палітвязняў Беларусі, Пшыдач падкрэсліў, што міжнародны ціск на беларускі рэжым быў недастатковым.

«Гэта ўсё паказвае, як аўтарытарныя ўрады дзейнічаюць у сітуацыі, калі міжнародны ціск недастатковы, а тут менавіта так», – заявіў Пшыдач.

Ён дадаў, што польскі бок разлічвае на ўзмацненне ціску на рэжым з боку міжнародных праваабарончых арганізацыяў.

Артыкулы
«Мы не саступім». Што прэзідэнт Польшчы сказаў пра Беларусь на Генасамблеі ААН
2021.09.22 10:48

АД, belsat.eu

Стужка навінаў