На свабоду выйшаў палітвязень Аляксандр Захарэвіч


Аляксандр Захарэвіч заставаўся за кратамі з 9 лістапада 2020 года. Ён атрымаў 2 гады пазбаўлення волі за тое, што наступіў на нагу супрацоўніку ДАІ.

Даведка
Аляксандр Захарэвіч.
Фота: spring96.org

Як паведамляе ПЦ «Вясна», Захарэвіч цалкам адбыў пакаранне і 27 жніўня вызваліўся са шклоўскай папраўчай калоніі № 17.

Захарэвіч быў затрыманы 1 лістапада 2020 года падчас мірнай акцыі пратэсту і пакараны 9 соднямі адміністратыўнага арышту. Пасля іх адбыцця яго перазатрымалі і абвінавацілі паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу («Гвалт у дачыненні супрацоўніка органу ўнутраных справаў») за тое, што наступіў на нагу працаўніку ДАІ, калі ўцякаў ад міліцыянтаў.

14 студзеня 2021 года быў асуджаны судом Першамайскага раёну да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Сваёй віны не прызнаў.

  • На дзень 28 жніўня 2022 года ў зняволенні застаюцца 1304 чалавекі, якіх праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў