У Рагачове камунальнікі падчас рамонту трубы падпалілі шматкватэрны дом


Чытачы «Белсату» распавялі пра інцыдэнт у Рагачове. Каля пад’езду аднаго з дамоў у горадзе прарвала трубу з гарачай вадой. Але ў выніку рамонтных прац узнік пажар, на які жыхары выклікалі выратавальнікаў.

Аксана Мендзялевіч, жыхарка шматкватэрнага дома ў Рагачове распавяла «Белсату» пра аварыю, якая адбылася ў ейным доме. у падʼездзе дома прарвала трубу з гарачай вадой. Жыхары выклікалі працаўнікоў ЖКГ, якія распачалі рамонтныя працы.

«Прарвала трубу з гарачай вадой, якая знаходзіцца паміж 1 і 2 паверхам. Мы патэлефанавалі ў аварыйную службу, калі яны прыехалі, адразу заявілі, што ўжо канец працоўнага дня і рабіць нічога не будуць. Мы з імі сварыцца не сталі, яны наклалі гумку і зʼехалі, а вярнуліся толькі раніцай. Зваршчык быў пʼяны, відавочна адчуваўся пах алкаголю. Пачаў зварку, але іскра патрапіла паміж сценамі, а ў нас наверсе вялікая гарышча, і там загарэўся шыфер. Мы адразу не зразумелі што адбываецца. Працаўнікі ЖКГ самыя спрабавалі патушыць агонь, але мы выклікалі МНС, нас выратавала, што гарышча не было зачыненае. Выратавальнікі МНС прыехалі вельмі хутка і і спрацавалі вельмі аператыўна. На шчасце ніхто не пацярпеў, кватэры на другім паверсе пацярпелі ад вады. На першым паверсе – дыму», – распавяла жанчына.

Жыхарка дома таксама дадае, што галоўны інжынер лічыць, што нічога страшнага не адбылося, маўляў, ніхто ж не загінуў. Але працаўнікі склалі акт. А вось зваршчык, паводле жанчыны, адразу ж уцёк з месца здарэння і нават не прайшоў асведчанне на прадмет алкагольнага апʼянення.

«Вось зараз як выклікаць ЖКГ, калі не затопяць, дык спаляць. А грошы плацім не маленькія», – абураецца жанчына.

Меркаванні
Ці варта купляць кватэру ў старым жыллёвым фондзе?
2021.06.03 12:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў