У Парку высокіх тэхналогій за год – страты больш чым на 20 мільёнаў долараў


У ПВТ рэзка вырасла колькасць стратных рэзідэнтаў, паведамляе dev.by са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. За мінулы год іх стала больш аж на 40%. На такі ж адсотак павялічылася і агульная сума стратаў гэтых кампаніяў.

Напрыканцы 2020 году рэзідэнтамі ПВТ былі 962 кампаніі. З іх стратныя – 183, згодна з афіцыйнай статыстыкай. За год страты склалі 51,6 мільёнаў рублёў ці больш за 21 мільён долараў па курсе Нацбанку.

У 2019 годзе страты ў 130 кампаніяў складалі 36,1 мільёнаў рублёў.

Яшчэ больш уражвае розніца ў параўнанні з 2018 годам: колькасць стратных рэзідэнтаў вырасла ў 3,5 раза, сума стратаў – у 5,7 разоў.

У самім ПВТ сітуацыю не драматызуюць, піша dev.by, і звязваюць такі рэзкі рост колькасці стратных кампаніяў з прыходам у Парк стартапаў, заснаваных нядаўна і пакуль фінансава нестабільных.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў