У адказ на выбухі ў Кабуле ЗША нанеслі ўдар па групоўцы «Ісламская дзяржава»


ЗША нанеслі ўдары беспілотнікамі па групоўцы «Ісламская дзяржава», якая ўзяла на сябе адказнасць за выбухі ў кабульскім аэрапорце, паведамляе «Reuters».

Цэнтральнае камандаванне ЗША паведамляе пра ўдары беспілотнікамі ва ўсходняй частцы правінцыі Нангахар у Афганістане. У выніку ўдараў загінуў адзін з меркаваных «арганізатараў» нападу на аэрапорт У Кабуле.

У выніку выбухаў у Кабуле, якія адбыліся ў чацвер 26 жніўня загінулі 170 асобаў, тысячы пацярпелі. Акрамя афганцаў ад выбухаў загінулі таксама 13 амерыканскіх салдатаў. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн звярнуўся да тэрарыстаў, якія маюць дачыненне да атакі.

«Мы гэтага не даруем. Мы гэтага не забудзем. Мы знойдзем вас і прыцягнем да адказнасці. Я буду абараняць нашыя інтарэсы і наш народ усімі даступнымі мне сродкамі» – заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Аб’ектыў
Джо Байдэн: «Не забудзем. Не даруем». Ад выбухаў у Кабуле загінулі 170 чалавек, пацярпелі тысячы
2021.08.27 23:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў