«Прэзідэнт даў самую жорсткую каманду». «Кіберпартызаны» выклалі чарговы аўдыязапіс размовы міліцыянтаў


Група хакераў, якія называюць сябе «Кіберпартызаны» выклалі яшчэ адзін аўдыязапіс размовы паміж міліцыянтамі. У размове, якая адбылася 11 жніўня летась, бралі ўдзел, паводле хакераў, першы намеснік начальніка УУС Менаблвыканкаму Віталь Казлоў і намеснік начальніка УУС Берасцейскага аблвыканкаму Аляксандр Кісель.

Чарговую размову міліцыянтаў па ўнутранай сувязі МУС апублікавала група хакераў «Кіберпартызаны». У аўдыязапісе размова асобаў з голасам, падобным да голасу першага намесніка начальніка УУС Менаблвыканкаму Віталя Казлова і намесніка начальніка УУС Берасцейскага аблвыканкаму Аляксандра Кісяля.

Аўдыязапіс зроблены 11 жніўня 2020 года.

«У Берасці ў мяне пі*. Перакрылі праспект можа тысячы тры бл*. У мяне калі першы дзень там еб* было там, я іх купкамі біў, то ўчора бл* с* арганізавана ўсё было настолькі бл*. Спецыяльна бл* недзе 50 з аднаго боку, з другога бегалі, разгойдвалі бл*, расцягвалі бл*», – распавядае Аляксандр Кісель.

Артыкулы
Падпалкоўнік МУС Максімовіч летась у жніўні загадаў збіваць усіх, хто можа браць удзел у пратэстах
2021.08.16 17:18

Берасцейскі міліцыянта таксама распавядае пра загад збіваць людзей.

«Чым больш бл* атп*, у больніцу звярнуцца, тым лепей бл*. Там бл* лупілі іх там бл* усіх, як катоў бл*. У нас канечне ёсць камандуючы сілаў спецаперацыі Дзенісенка. Карацей, прэзідэнт тэлефанаваў яму ў гэты кабінет бл*. Ну каманда там вельмі жорсткая была яму. Вельмі жорсткая каманда бл* была», – распавёў у размове намеснік начальніка УУС Берасцейскага аблвыканкаму Аляксандр Кісель.

Распавёў Кісель і пра падзеі ў Пінску.

«Ну, па Пінску, вядома, ужо ў першы дзень жорстка там бл* супрацоўнікаў. Ну бл*, яны там наагул нічога не чакалі. Наагул цішыня была, спакой бл*. І там 18 траўмаваных супрацоўнікаў, 8 у лякарні ляжаць бл*».

Падобным чынам з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі літаральна праз кожнае слова распавядаў пра падзеі ў Менску і першы намеснік начальніка УУС Менаблвыканкаму Віталь Казлоў.

Артыкулы
Следчы камітэт не пабачыў злачынства ў жорсткім збіцці грамадзянаў падчас леташніх падзеяў
2021.08.26 17:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў