Польскія памежнікі за содні спынілі больш за 100 мігрантаў з Беларусі, з іх 90 развярнулі назад


Польскі памежны камітэт паведаміў у сваім акаўнце ў Твітары, што 27 жніўня былі зафіксаваныя 130 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.

40 мігрантаў затрымалі, 90 – развярнулі назад у Беларусь.

14 грамадзянаў Сірыі на польскім баку чакаў на аўтобусе сваяк з відам на жыхарства ў Швецыі. Памежнікі яго таксама затрымалі.

26 жніўня мігрантаў без дакументаў для законнага перасячэння мяжы было 55. 2 грамадзянаў Іраку затрымалі, астатніх вярнулі назад у Беларусь.

Hавiны
«Ад дажджу дзеці хаваюцца ў пакетах для смецця». Як жывуць іракцы на мяжы Беларусі і Латвіі
2021.08.27 18:38

Палякі таксама паведамляюць, што беларускія памежнікі рэгулярна прывозяць мігрантам, якія знаходзяцца на беларускім баку мяжы, ежу і напоі.

Паводле польскіх памежнікаў, ад пачатку жніўня яны спынілі 3189 нерэгулярных мігрантаў з Беларусі.

Аб’ектыў
Суседзі агароджваюцца ад Беларусі
2021.08.25 23:03

За мінулыя содні амаль 50 мігрантаў спрабавалі трапіць таксама ў Літву, але памежнікі іх не прапусцілі, піша Delfi.lt са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай граніцы Літвы.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў