Палітвязня Ціхана Осіпава пасля этапу змясцілі ў ШІЗА

Асуджанага за наезд на вайскоўцаў палітвязня Ігара Осіпава пасля этапавання змясцілі ў ШІЗА. Жонка палітычнага вязня піша ў сваім Instagram, што такім чынам Ціхана пазбавілі адной з трох дазволеных у год перадач.

25-гадовы інжынер БНТУ Ціхан Восіпаў у зале суда. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў, пасля чаго ўтапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Вольга Осіпава, жонка палітвязня Ціхана Осіпава паведамляе, што яе мужа пакаралі за парушэнне правілаў унутранага распарадку і змясцілі ў штрафны ізалятар. Прычынаю для спагнання стала тое, што нібыта Ціхан адмовіўся «ўстаць і назвацца» перад працаўнікамі адміністрацыі, Вольга піша, што не асабліва верыць у гэтую версію.

«Не ведаю ніводнага выпадку, каб ён з кімсьці пабіўся». Гісторыя Ціхана Восіпава, якога абвінавацілі ў наўмысным наездзе на сілавікоў

15 жніўня Ціхана Осіпава перавялі ў папраўчую калонію №15

19 траўня сёлета Менскі гарсуд пакараў 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава 11 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Антон Цюменцаў раней запытваў для яго 12 гадоў калоніі.

Осіпава прызналі вінаватым адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: замах на забойства вайскоўцаў (ч. 1 арт. 14 і 362), удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293) і загадзя ілжывы даносе(ч. 1 арт. 400).

Ціхана Восіпава, якога абвінавацілі ў наездзе на вайскоўцаў падчас пратэстаў, пакаралі 11 гадамі зняволення

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны