Дырэктар Дэпартаменту па авіяцыі: прадстаўнікі ІСАО адмовіліся размаўляць з Пратасевічам


Дэлегацыя Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІСАО), якая прыляцела ў Беларусь 23 жніўня для расследавання інцыдэнту з прымусовай пасадкай у Менску самалёту Ryanair, адмовілася размаўляць з Раманам Пратасевічам. Пра гэта заявіў дырэктар Дэпартаменту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Арцём Сікорскі, піша БелТА.

«Яны адмовіліся ад зносінаў з ім. Гэта было прапанавана», – паведаміў дырэктар дэпартаменту.

Аб’ектыў
«Ryanair» заявіў пра наўмысны незаконны ўгон самалёту. Беларусь у аэраізаляцыі
2021.05.28 22:44

Паводле Сікорскага, спецыялісты ІCАО з’ехалі з Беларусі з іншым настроем, чым прыехалі, з нібыта вялікім разуменнем таго, што менавіта адбылося, і перш за ўсё, што «не праводзілася нейкая спецаперацыя, каб затрымаць некага з пасажыраў».

ІСАО плануе прадставіць выніковую справаздачу свайго расследавання змушанай пасадкі самалёту Ryanair у Менску 23 траўня да лістапада.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў