Былы афганскі міністр цяпер працуе развозчыкам піцы ў Нямеччыне


Журналісты нямецкага выдання «Bild» на вуліцы Ляйпцыгу сустрэлі грамадзяніна Афганістану Саеда Ахмада Шаха Садаата. Высветлілася, што пад працоўнай формай развозчыка піцы на ровары хаваецца былы міністр сувязі Афганістану, які вымушана пакінуў сваю краіну ў 2020 годзе.

Былы міністр сувязі Афганістану Саед Ахмад Шах Садаат вымушана пакінуў сваю краіну ў 2020 годзе і цяпер жыве і працуе ў Нямеччыне.

Садаат цяпер жыве ў Ляйпцыгу, вывучае нямецкую мову, працуе кур’ерам па дастаўцы ежы і атрымлівае 15 еўраў за гадзіну.

«Я адчуваю сябе ў бяспецы. Так, я цяпер не багаты чалавек, але атрымліваю задавальненне ад працы, і грошай хапае на жыццё», – кажа былы міністр.

50-гадовы Саед Ахмад Шах Садаат закончыў Оксфардскі ўніверсітэт. Але пасля навучання вырашыў вярнуцца на радзіму, каб служыць сваёй краіне. У Афганістане ён працаваў міністрам сувязі. Але пасля наступлення талібаў вымушаны быў пакінуць краіну.

Інтэрв’ю
Былы афганскі журналіст: Талібы – супрацьлегласць чалавечнасці, цёмны розум і жудасныя думкі
2021.08.26 10:00

Былы міністр звяртаецца да краінаў Захаду з заклікам працягваць дапамагаць сваёй радзіме.

«Цяпер свет павінен стаць на бок афганскага народу. Інакш праблемы там таксама стануць нашай праблемай тут, у Нямеччыне«, – лічыць Саед Ахмад Шах Садаат.

Пасля зʼяўлення інфармацыі пра былога міністра ў медыях, шэраг працадаўцаў зацікавілі адмыслоўцам у галіне электратэхнікі і цяпер Саед Садаат выбірае сярод іх сваю будучую працу.

Аб’ектыў
Джо Байдэн: «Не забудзем. Не даруем». Ад выбухаў у Кабуле загінулі 170 чалавек, пацярпелі тысячы
2021.08.27 23:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў