Беларускія прадпрыемствы затрымліваюць заробкі, афіцыйная статыстыка хавае інфармацыю пра гэта


Федэрацыя праўладных прафсаюзаў паведамляе, што па выніках маніторынгу ў студзені-ліпені 2021 году было выяўлена 445 выпадкаў парушэнняў наймальнікамі вызначаных тэрмінаў разліку з працаўнікамі.

Галоўнай прычынай затрымак выплаты заробкаў Федэрацыя прафсаюзаў называе складанае эканамічнае становішча прадпрыемстваў. Самая сур’ёзная сітуацыя – у сельскай гаспадарцы і будаўніцтве. У студзені амаль 80 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці парушалі тэрміны выплаты заробкаў.

У той жа час інфармацыя пра нясвоечасовую выплату заробкаў, а таксам пра прастоі на прадпрыемствах становіцца ў Беларусі закрытай, зазначае Zerkalo.io. Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы пры Міністэрстве працы цяпер не публікуе, якія арганізацыі і ІП дапусцілі пратэрмінаванне выплаты заробкаў. Размяшчаюць толькі інфармацыю аб прыцягненні да адказнасці за такія запазычанасці, але пры гэтым не агалошваць агульную суму. Гэтыя дадзеныя перастаў таксама публікаваць і Белстат. Не дае Нацыянальны статыстычны камітэт і інфармацыі пра няпоўную занятасць па краіне – прастоі, адпачынкі за свой кошт. Калі такія дадзеныя па Магілёўскай вобласці за студзень-травень 2020 году былі апублікаваныя ў зборніку сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, і потым з’явіліся ў СМІ, іх адразу выдалілі са зборніка.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў