За «абразу Лукашэнкі» і заклікі ў сеціве трэнера з Нясвіжчыны асудзілі на 2 гады зняволення


У Менскім абласным судзе да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму прысудзілі 37-гадовага спартовага трэнера па армрэслінгу з аграгарадку Сноў Нясвіжскага раёну Аляксея Грыцкевіча, паведамляе «Вясна».

Спартовы трэнер па армрэслінгу з аграгарадку Сноў Нясвіжскага раёну Аляксей Грыцкевіч.
Фота: Вясна

Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і «распальванні сацыяльнай варожасці» ў Telegram-чаце. Прысуд вынесла суддзя Алена Міснік.

Згодна версіі абвінавачвання, у лютым 2022 года Грыцкевіч «размясціў у дэструктыўным Telegram-чаце паведамленні, у якіх публічна абразіў кіраўніка дзяржавы». Сцвярджаецца таксама, што ў сакавіку 2022 года ён апублікаваў у Telegram-чаце відэапаведамленне, у якім заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні групы асобаў, аб’яднаных паводле прыкметаў нацыянальнай і сацыяльнай прыналежнасці.

Вядома, што Аляксея затрымалі 6 сакавіка – супрацоўнікі САХРу выламалі дзверы ў кватэру. Месяц таму КДБ унёс Грыцкевіча ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

На судзе мужчына віны не прызнаў.

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў