У двух беларускіх пунктах пропуску пашырацца паўнамоцтвы мытнікаў

З 1 жніўня ў яшчэ двух пунктах пропуску на беларускай мяжы – аўтамабільным і чыгуначным пунктах пропуску «Беняконі» – пашырацца паўнамоцтвы работнікаў мытні, паведамляе БелТА.

Пункт пропуску «Беняконі». Фота: tuda-suda.by

Усяго прапускных пунктаў, дзе мытнікі будуць ажыццяўляць асобныя функцыі памежнай службы, будзе дзевяць. Найбліжэйшым часам паўнамоцтвы работнікаў мытні плануецца пашырыць яшчэ ў 12 пунктах.

Гэтак, у абавязкі мытнікаў у пунктах пропуску, акрамя ажыццяўлення мытных аперацыяў, будзе ўваходзіць правяранне дакументаў кіроўцаў цяжкавікоў, дамоваў абавязковага страхавання ўладальнікаў транспартавых сродкаў, кантроль выканання правілаў прабывання замежнікаў, а таксама правілаў транзітнага праезду.

Мытныя органы будуць ажыццяўляць асобныя функцыі органаў памежнай службы практычна ўва ўсіх пунктах пропуску, праз якія ідуць грузавыя аўтамабілі, і яшчэ ў сямі чыгуначных.

Беларусы захоўваюць свае ашчаджэнні ў валюце і бліжэйшым часам у банкі не панясуць

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны