Святлана Ціханоўская заклікала дапамагаць палітвязням і іх сем'ям


Яна нагадала, што можна дапамагаць рознымі чынамі. Нават падысці і проста запытацца, як адчуваюць сябе сваякі палітвязняў – ужо дасць людзям пачуццё еднасці, падтрымкі і надасць сілы:

«Гэта тысячы сапраўдных герояў, сумленных, ганарлівых, смелых і прынцыповых людзей… Усім гэтым людзям важна ведаць, што нехта побач, бачыць увагу, адчуваць каханне».

Дапамагчы можна праз фонды і арганізацыі:

Фонд BYSOL – падтрымаць збор на летнюю праграму адпачынку дзяцей палітвязняў.

Фонд «Краіна для Жыцця» – заданаціць на разавыя плацяжы сем’ям палітвязняў.

ПЦ «Вясна» – знайсці ўсю патрэбную інфармацыю і атрымаць кансультацыю.

Ініцыятыва Dissidentby – даведацца, як дапамагаць, акрамя лістоў і донатаў.

Ініцыятыва Politzek.me – знайсці сяброў сярод палітвязняў, напісаць і дапамагчы ім.

Адправіць ліст ці паштоўку вам дапамогуць сэрвісы:

vkletochku.org

ліст.бел

Вольныя паштоўкі 

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў