Супраць яшчэ аднаго сябра АГП распачалі крымінальную справу


Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў 29-гадовы сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артур Смалякоў.

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артур Смалякоў.
Фота: Вясна

У дачыненні да спадара распачата крымінальная справа. Яму інкрымінаваны арт 342 КК («Актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), паведамляе «Вясна».

Ранкам 27 ліпеня затрымалі старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова, ягоную намесніцу Антаніну Кавалёву і старшыню Менскай гарадской арганізацыі АГП Аксану Аляксееву. Кавалёва і Аляксеева ў ізалятары на Акрэсціна, супраць Казлова – крымінальная справа за «дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», Казлова наведаў адвакат, затрыманы ва ўпраўленні Следчага камітэту.

Артыкулы
Прыйшлі па АГП і ўладальніка гатэлю для сабак. Палітычныя рэпрэсіі 27 ліпеня
2022.07.27 22:27

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў