СБУ: Медвядчук атрымаў ад Расеі мільярд долараў на рыхтаванне да вайны. Але патраціў іх на сябе


Паводле Службы бяспекі Украіны, народны дэпутат Віктар Медвядчук, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, атрымаў ад Расеі не менш за 1 млрд долараў ЗША для таго, каб палітык выдаткаваў іх на рыхтаванне да вайны ва Украіне. Пра гэта паведамляе выданне «Главком».

Віктар Медвядчук.
Фота: Коммерсантъ

Гэты мільярд Медвядчук павінен быў выкарыстоўваць для забеспячэння «асновы для арганізацыі правядзення ваенных дзеянняў РФ на шкоду дзяржаўным інтарэсам Украіны». Аднак на гэтыя грошы дэпутат і ягоныя сваякі набывалі рухомую і нерухомую маёмасць.

Адвакаты Медведчука назвалі звесткі контрвыведкі СБУ «галаслоўнымі», а таксама заявілі, што справу народнага дэпутата нібыта немагчыма разглядаць, пакуль ідзе вайна РФ і Украіны.

Hавiны
Суд у Львове арыштаваў Медведчука, а яго жонка звярнулася да Пуціна
2022.04.16 22:18

Нагадаем, што СБУ затрымала Медведчука 12 красавіка. Імаверна, ФСБ РФ спрабавала вывезці збеглага дэпутата спачатку ў Прыднястроўе, а затым у Маскву. Алігарх арыштаваны паводле абвінавачання ў дзяржаўнай здрадзе і спрыянні тэрарыстычнай дзейнасці. У лютым 2022-га Медвядчук уцёк з-пад хатняга арышту.

Расследaванні
Схемы ўкраінскага алігарха Медведчука ў Беларусі
2021.05.21 09:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў