Пастара з Гомля будуць судзіць за незаконную акцыю. Ён правёў абрад хрышчэння без дазволу


На гомельскага пастара Дзмітрыя Падлобку склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў») за тое, што ён правёў таемства хрышчэння пад адкрытым небам без дазволу.

Пастар Дзмітрый Падлобка.
Фота: Дмитрий Подлобко/Facebook

Пастар царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка паведамляе, што пастар павінен з’явіцца ў пастарунак 28 ліпеня да 9:00:

«28 ліпеня ён запрошаны ў міліцэйскі ўчастак для пратаколу і далейшага суда за правядзення воднага хрышчэння без належнага на тое дазволу. Артыкул, паводле якога абвінавачваюць, – 24.23 КаАП».

Паведамляюць, што гэта паўторнае прыцягненне пастара да адміністратыўнай адказнасці.

Меркаванні
Знішчаючы польскія могілкі, Лукашэнка паліць апошні мост
2022.07.28 10:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў