Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 28 ліпеня


«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, што чыняцца супраць беларускага народу, за 28 ліпеня.

Пастара з Гомеля Дзмітрыя Падлобка будуць судзіць па артыкуле аб «несанкцыянаваным мерапрыемстве» за здзейсненае без дазволу таемства хрышчэння. Сёння яго выклікалі ў міліцыю, каб скласці адміністрацыйны пратакол.

Hавiны
Пастара з Гомля будуць судзіць за незаконную акцыю. Ён правёў абрад хрышчэння без дазволу
2022.07.28 11:06

У Баранавічах затрымалі сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай. Учора ў міліцыю вылікалі лідэрку Баранавіцкай суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Тамару Патоцкую. З міліцыі яе не выпусцілі. Сёння выклікаюць ейнага сына.

Жыхарка Наваполацку Кацярына Вінакурава.
Фота: Вясна

У Наваполацкім гарадскім судзе адбыўся працэс над Кацярынай Вінакуравай, якую прызналі вінаватай паводле артыкула 19.11 КаАП. Яе аштрафавалі за рэпост артыкула пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава, які сышоў у іншы свет у 2018 годзе. Пра гэта шырока паведамлялася ў незалежным друку, і жыхарка Наваполацку тады ж зрабіла рэпост з аднаго з найстарэйшых беларускіх выданняў, якое праз некалькі год прызналі экстрэмісцкім.

ГУБАЗіК затрымаў 17-гадовага Рамана Качыну за «распальванне варожасці» — ён напісаў, што беларусы заўсёды ваявалі з Расіяй.

Hавiны
Затрыманы 17-гадовы падлетак – ён напісаў, што беларусы заўсёды ваявалі з Расеяй
2022.07.28 15:00

Мікалай Аўтуховіч, які васямнаццаць дзён трымае «сухую галадоўку», адсутнічаў на сённяшнім пасяджэнні. «Адвакат сказала, што таты не было сёння на судзе. Яна выступіла з хадайніцтвам, каб яго вярнулі на паседжанне. Суд сказаў, што з-за сістэматычных парушэнняў не будзе яго вяртаць яго ў залу суда. Што з ім і ў якім тата стане — адвакат не ведае. У яе ёсць інфармацыя, што ўчора былі нейкія рухі наконт хуткай — але не вядома яна выклікалася для таты ці для кагосьці іншага. Чакаем навін ад адваката яшчэ ўвечары», — паведаміла ягоная дачка.

Аб’ектыў
Мікалай Аўтуховіч не з’явіўся на чарговым паседжанні суда. Блізкія не ведаюць, што з ім
2022.07.28 22:59

«Абразіў Лукашэнку і распальваў варожасць у Telegram-чаце». Трэнера Аляксея Грыцкевіча з Нясвіжчыны асудзілі да 2 гадоў калоніі. Згодна версіі абвінавачвання, у лютым 2022 года Грыцкевіч «размясціў у дэструктыўным Telegram-чаце паведамленні, у якіх публічна абразіў кіраўніка дзяржавы». Ён жа ў сакавіку 2022 года ў Telegram-чаце апублікаваў відэапаведамленне, у якім заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да групы асоб, аб’яднаных па прыкметах нацыянальнай і сацыяльнай прыналежнасці.

Праваабаронцам стала вядома, што пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў 29-гадовы сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артур Смалякоў. Яму інкрымінаваны арт 342 КК («Актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў