Беларусы захоўваюць свае ашчаджэнні ў валюце і бліжэйшым часам у банкі не панясуць


Пасля некалькіх буйных хваляў панікі, калі грамадзяне масава здымалі свае ашчаджэнні, на дэпазітным рынку назіраецца адноснае зацішша. Беларусы пачынаюць прыглядацца да дэпазітных прапановаў банкаў. Але эксперты ў размове з «Белсатам» сцвярджаюць: бліжэйшым часам чакаць, што сітуацыя вернецца на ўзровень 2020 года, не выпадае.

Беларусбанк, банкомат, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы
Людзі стаяць ў чарзе да банкамату «Беларусбанку». Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

За апошнія два гады на дэпазітным рынку Беларусі адбыліся істотныя змены. Яшчэ ў пачатку 2020 года праз пандэмію каронавіруса людзі сталі забіраць свае грошы з рахункаў у банках. Пазней распачаўся палітычны крызіс, які прывёў да недаверу да банкаўскай сферы. Сітуацыя не паспела палепшыцца. Пасля 24 лютага 2022 года, калі Расея ўварвалася ва Украіну, адбылася чарговая маштабная хваля вымання беларусамі грошай з банкаў. Асабліва пацярпелі так званыя пераводныя дэпазіты (гэта грошы на картках, якія можна проста зняць), а таксама дэпазіты ў замежнай валюце, на якіх былі невысокія адсоткавыя стаўкі. Тэрміновыя ўклады ў рублях беларусы спусташалі не так актыўна, бо большасць з іх безадзыўныя, зняць грошы з іх няма магчымасці.

Разам з тым, статыстыка Нацбанку апошніх месяцаў сведчыць, што працэс вынасу грошай з банкаў спыніўся, і паказнікі дэпазітаў нават пайшлі ў рост.

Гэтак, на дзень 1 ліпеня на тэрміновых дэпазітах грамадзянаў у замежнай валюце захоўвалася 3,7 млрд долараў, што на 5,7 % менш, чым было на пачатку года. Калі ж мы возьмем дынаміку апошняга месяца, то тут ужо назіраецца рост. За чэрвень тэрміновыя ўклады насельніцтва ў замежнай валюце выраслі на 2,5 %.

Тэрміновыя дэпазіты ў рублях на 1 ліпеня складалі 5,7 млрд рублёў, і яны маюць устойлівую дынаміку росту – плюс 12,3 % ад пачатку года і 2,4 % – за ліпень. Што да грошай на картах, то ў сакавіку іх колькасць рэзка зменшылася (на 19,5 % у параўнанні з інфармацыяй на 1 студзеня), але за паўгода гэты паказнік не толькі аднавіўся, але і прырос на 4,6 % да ўзроўню пачатку года, за чэрвень – плюс 15 %.

 

Структура пасіваў банкаў Беларусі.
Фота: Нацбанк
Hавiны
Беларускія банкі ўводзяць ліміты на зняцце і продаж валюты. Чаго чакаць далей?
2022.03.15 16:16

Рэч у тым, што банкі ствараюць для грамадзянаў больш прывабныя ўмовы для захоўвання ашчаджэнняў. Гэтак, паводле афіцыйных звестак Нацбанку, стаўкі на адзыўных дэпазітах для грамадзянаў краіны ў чэрвені складалі 12,45 %, а на безадзыўных – 19,07 %. Сярэднія ж стаўкі на новых банкаўскіх укладах у чэрвені для фізічных асобаў склалі 17,65 %. А цяпер некаторыя банкі гатовыя прапанаваць грамадзянам нават і 20 % гадавых.

Сумневы, ці варта несці ў банкі свае ашчаджэнні, спараджае інфляцыя. Нацбанк падае, што па выніках чэрвеня, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, прырост спажывецкіх коштаў склаў 17,6 %.

Аб’ектыў
Тэхнічны дэфолт па беларускіх аблігацыях ператвараецца ў рэальнасць
2022.06.29 22:46

Захоўваць грошы ў банках наважваюцца не ўсе

Ацаніць эканамічны сэнс банкаўскіх укладаў у такой сітуацыі мы папрасілі эксперта SYMPA/BIPART.

Калі браць афіцыйную інфляцыю і прапановы на дэпазітах, то варта таксама ўлічваць, што сярэдняя інфляцыя – гэта агульны паказнік. Але ў кожнай сямейнай гаспадарцы сваё бачанне росту коштаў, бо адныя тавары хутчэй даражэюць, а іншыя – павольней, кажа адмысловец.

«Раней Нацбанк штомесяц маніторыў і выкладваў афіцыйную справаздачу аб інфляцыйных чаканнях. Але за апошнія месяцы гэтых звестак чыноўнікі не падаюць. У гэтай справаздачы быў цікавы момант аб узроўні адчування інфляцыі. Цікава, што нядаўна рэгулятар апублікаваў справаздачу аб дасягненнях у вобласці фінансавай стабільнасці, а ў дакуменце яны прывялі лічбы гэтай адчувальнай інфляцыі. Паводле Нацбанку адчуванне ў грамадзянаў перавышае нават агучаныя афіцыйна 17 %. Праўда, наколькі гэтае перавышэнне зафіксавалі, мы можам толькі здагадвацца», – адзначае эксперт SYMPA/BIPART.

У любым выпадку, цяпер паводле дынаміцы дэпазітаў робіцца відавочным, што паніка на гэтым рынку спынілася. Асобныя катэгорыі грамадзянаў гатовыя размяшчаць свае ашчаджэнні ў банках, але гэтая катэгорыя людзей зусім невялікая, падсумоўвае эксперт. Значнага прытоку сродкаў у банкі няма. Усё гэта сведчыць пра тое, што людзі ўмеюць лічыць.

Цяпер беларусы трымаюць свае грошы ў валюце і не ў банках, давяраць да свае сродкі фінансавым установам не спяшаюцца. Нагадаем, што на пачатку 2020 года беларусы трымалі ў банках больш за 7 млрд долараў.

Hавiны
«Каму як пашанцуе». Банкі выцэджваюць беларусам іхныя ўклады «па капейцы». Ці паспеюць усе атрымаць?
2022.03.23 20:22

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў