«Белаграпрамбанк» прыпыняе аперацыі з наяўнымі еўрамі і доларамі ў прыладах самаабслугоўвання


Паводле прэс-службы, з 1 жніўня ў прыладах самаабслугоўвання прыпыняць папаўненне карткі, першапачатковы ўзнос па ўкладзе, дадатковы ўзнос па ўкладзе, валютна-абменныя аперацыі.

Аб аднаўленні названых аперацыяў паведамяць дадаткова.

Раней, у сакавіку, «Белаграпрамбанк», а таксама банк «Дабрабыт» і Банк развіцця былі адлучаныя ад SWIFT.

У чэрвені «Белаграпрамбанк», як і шэраг іншых банкаў, увёў абмежаванні ўладальнікам картак расейскай плацежнай сістэмы «Мир». У «Белаграпрамбанку» і банку «Рашэнне» можна было здымаць не больш за 500 руб. за тыдзень, у «Белгазпрамбанку» і Банку БелВЭБ дзеюць месячныя ліміты – не больш за 2 і 2,5 тыс. рублёў штомесяц адпаведна.

Аналітыка
Як санкцыі адбіваюцца на працы беларускіх банкаў
2022.06.09 16:36

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў