Апранаем дзіця ў школу: паглядзелі, што з формай і коштамі


У чэрвені міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец заявіў, што з 2023−2024 навучальнага года ў Беларусі ўвядуць абавязковую школьную форму. Пры гэтым кожная навучальная ўстанова павінна сама вызначыцца са сваім фірмовым стылем для навучэнцаў.

Пакуль жа – за найбліжэйшы навучальны год – школы і гімназіі мусяць прыдумаць нейкі адметны элемент да дзелавога стылю. Гэта можа быць, напрыклад, гальштук, эмблема, значок ці нешта яшчэ, што будзе адрозніваць вучня адной школы ад усіх астатніх.

Школьная форма.
Фота: Белсат

«Яны хочуць, каб нашыя дзеці выглядалі, як клеркі»

Да ўвядзення абавязковых элементаў у адзенні і перспектывы школьнай формы бацькі вучняў ставяцца па-рознаму. Усё гэта яскрава можна пабачыць у бацькоўскіх чатах, якія ажылі ў ліпені. Хтосьці ставіцца з разуменнем, хтосьці з прыняццем безвыходнасці, а хтосьці адкрыта выказваецца адмоўна і гатовы нават ісці размаўляць з такой нагоды да дырэктара.

«Яны хочуць, каб нашыя дзеці выглядалі, як клеркі. Спадзяюся, настаўніцы таксама будуць насіць школьную форму», – некаторыя мамы не могуць схаваць свайго раздражнення новаўвядзеннямі і выказваюць іх у бацькоўскім чаце будучых дзевяцікласнікаў.

Школьная форма.
Фота: Белсат

«А я не бачу нічога страшнага ў дзелавым стылі. Можна падабраць і штосьці стылёвае. А настаўнікі наагул не вінаватыя ні ў чым і ні на што не могуць паўплываць, ім жа дастаецца ад бацькоў найперш», – заступаецца за настаўніц іншая мама.

У пошуках якасці і стылю

З сярэдзіны ліпеня па ўсёй Беларусі пачалі працаваць школьныя базары, дзе можна набыць канцылярыю да школы, а таксама адзенне. Мы наведаліся на адзін такі базар і паглядзелі, што там адбываецца.

«Вось гэтая кашулька добрая будзе да гэтых штаноў. Зараз яшчэ пінжак падбяру. Ну класна ж!» – прадаўніца ў адным з павільёнаў паслужліва падносіць розныя варыянты адзення дзяўчынцы 12 гадоў. Яна, у шырокіх чорных портках і белай падоўжанай кашульцы, круціцца каля люстра на поўны рост. За гэтым працэсам задуменна назірае мама. Яны ўжо перамералі некалькі варыянтаў, гэты вобраз трэці.

«Мне падабаецца», – выносіць вердыкт дзяўчо. Прадавачка аблегчана ўсміхаецца.

«У нашай школе пакуль нічога не казалі ні пра форму, ні пра нейкія адметныя элементы. Таму пакуль набываем звычайную дзелавую вопратку, як звычайна», – кажа мама дзяўчынкі.

Школьная форма.
Фота: Белсат

У суседнім павільёне таксама маці з дзяўчаткамі і хлопчыкамі. Хтосьці перасоўвае вешалкі з цёмна-шэрымі сарафанамі ў пошуках патрэбнага памеру, хтосьці прыкладае клятчаты касцюм-тройку да трэцяклашкі з адтапыранымі вушамі.

«Не, нам пінжак не патрэбны, у нас будзе форма – жакеты, якія будзе адшываць школа. Таму асабліва нічога не набываем, бо хочам паглядзець, якія будуць камізэлькі, каб стылем пасавала», – тлумачыць жанчына прадаўніцы побач.

Асартымент адзення не тое каб вельмі разнастайны: каб падабраць штосьці больш-менш цікавае, трэба пастарацца. Дзяўчатам можна набыць сарафаны, сукенкі, спадніцы, камізэлькі, жакеты, порткі, блузкі. Хлопчыкам прапануюць пінжакі, камізэлькі, порткі, кардыганы, кашулі і джэмперы. Колеры спакойныя: белы, чорны, шэры, сіні, сустракаецца і спакойны бардовы. Адзенне рознай вытворчасці: шмат беларускага, расейскага, а таксама з Турцыі, Казахстану, Узбекістану. Расейскае самае таннае. Паводле складу: шмат бавоўны ў сумесі з сінтэтыкай у розных прапорцыях.

Школьная форма.
Фота: Белсат

«Насамрэч не так важная краіна: важна, хто вытворца, наколькі якасны ў яго тавар. Я ў бізнесе больш за 10 гадоў, замаўляю частку тавару ў аднаго і таго ж партнёра з Кыргызстану, і заўсёды якасць на высокім узроўні. Людзі вельмі хваляць», – кажа адна з прадаваўніц.

Кошты паўсюль практычна аднолькавыя і залежаць ад матэрыялу. За больш якаснае давядзецца і заплаціць больш.

Дзяўчаты

  • Сукенкі, сарафаны – Br 70–96
  • Спадніцы – Br 45–70
  • Порткі – Br 70
  • Блузкі – ад Br 45
  • Жакеты – Br 135

Агулам: на дзелавое адзенне трэба выдаткаваць больш за Br 230. Плюс да гэтага спартовая форма ад Br 60, туфлі ад Br 55, красоўкі на фізкультуру ад Br 60.

Хлопцы

  • Касцюмы – Br 155–195
  • Кашулі – ад Br 45
  • Порткі – Br 60 – 75

Агулам: на дзелавое адзенне для хлопчыка пойдзе каля Br 200. Плюс спартовая форма і абутак (каля Br 180).

Што прапануюць беларускія вытворцы?

Давайце паглядзім, якія калекцыі школьнага адзення прапанавалі сёлета беларускія фабрыкі. Адзначым, што далей кошты будуць пазначаныя без ПДВ, таму ў крамах выніковая лічба будзе большая. Презентация PowerPoint (minsk-region.gov.by)

«Палессе»

Крыніца: polesie.by
Крыніца: polesie.by
Крыніца: polesie.by
Крыніца: polesie.by
Крыніца: polesie.by
Крыніца: polesie.by
Крыніца: polesie.by
Крыніца: polesie.by

Фабрыка прапануе класічныя капсулы для школьнага гардэробу, а таксама спадніцы, сарафаны, порткі-клёш, оўвэрсайз, кеды ў спалучэнні з афіцыйна-дзелавым стылем, шорты і скарочаныя штаны. Склад адзення – напалову воўна ці бавоўна разам з сінтэтыкай.

«Світанак»

Тут калекцыя значна прасцейшая і прапануе менш варыянтаў выбару. Але і кошты адпаведныя:

  • Спадніца – Br 15
  • Порткі – Br 20
  • Сарафаны – каля Br 16
  • Джэмпер для хлопца – Br 21
  • Спартовыя порткі для дзяўчыны – Br 20–30
  • Спартовы касцюм для дзяўчыны – Br 36−65
  • Спартовыя порткі для хлопца з элементамі беларускага арнаменту – ад Br 25
  • Спартовы касцюм для хлопца – да Br 63
Крыніца: svitanak.by
Крыніца: svitanak.by
Крыніца: svitanak.by
Крыніца: svitanak.by
Крыніца: svitanak.by

«Славянка»

Вытворца лічыць, што такая вопратка дысцыплінуе і настройвае на працу, вучань будзе адчуваць гонар за свой выгляд. Ацаніце самі. Кошты:

  • Сарафан – Br 19–33
  • Порткі для хлопца – Br 24–28
  • Блузка для дзяўчынкі – Br 25–35
  • Порткі для дзяўчынкі – Br 20–37
Крыніца: slavianka.by
Крыніца: slavianka.by

«8 сакавіка»

Вытворца спартовай формы, адзенне з бавоўны, эластану, поліэфіру і віскозы.

  • Джэмпер для дзяўчыны – Br 8,55–18,85
  • Джэмпер для хлопца – Br 22,90–24,15
  • Шорты для дзяўчыны – Br 12,85–16,40
  • Порткі для хлопца – Br 17–17,55
Крыніца: 8marta.org
Крыніца: 8marta.org

«Купалінка»

За што зачапілася вока: у калекцыі ёсць джэмперы для дзяўчат з блакітным арнаментам, падобным да вышыванкі.

Крыніца: kupalinka.by
  • Джэмпер для дзяўчыны – Br 14–15
  • Сукенка – Br 15
  • Порткі для дзяўчыны – Br 24
Крыніца: fabric.by
Крыніца: fabric.by
Крыніца: belcredo.by

Свае варыянты таксама прапанавалі іншыя фабрыкі: «Калінка», «Францішка» (Жлобінская швейная фабрыка), «БелКрэда».

Саша Гоман belsat.eu

Стужка навінаў