Адвакатка Мікалая Аўтуховіча не змагла даведацца пра стан здароўя вязня


Сёння на судовым паседжанні яго не было – родныя і адвакат не ведаюць, што з ім і ў якім ён стане.

«Паседжанне скончылася каля 18:00. Адвакату не ўдалося даведацца пра стан здароўя бацькі. Начальнікаў турмы і медчасткі ўжо не было на працоўных месцах», – паведаміла дачка Аўтуховіча.

Мікалай Аўтуховіч 18-ы дзень трымае сухую галадоўку. Ці выклікалі зняволенаму хуткую, як ён прасіў на мінулым паседжанні, невядома.

Hавiны
Мікалая Аўтуховіча, які галадае ўжо 18 дзён, не даставілі на суд. У якім ён стане, адвакату не паведамілі
2022.07.28 15:36

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў