З-за няўважлівасці кіроўцы тралейбуса ў цэнтры Менску сутыкнуліся шэсць машын


Шэсць аўтамабіляў пашкоджаны ў Менску з-за няўважлівасці вадзіцеля тралейбуса, паведамляе ДАІ.

Масавая аварыя адбылася на вуліцы Няміга.

Масавая аварыя на вуліцы Няміга 28 ліпеня. Менск, Беларусь.
Фота: gaiminsk / Telegram

Згодна з інфармацыяй супрацоўніка ДАІ, каля 11 гадзін кіроўца тралейбуса, рухаючыся па вуліцы Няміга з боку Гарадскога Вала ў напрамку праспекта Пераможцаў, адцягнуў увагу ад кіравання і ўрэзаўся ў наперадзестаячы аўтамабіль.

Усяго ў выніку ДТЗ, не лічачы тралейбуса, сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў.

Масавая аварыя на вуліцы Няміга 28 ліпеня. Менск, Беларусь.
Фота: gaiminsk / Telegram

АД, belsat.eu

Стужка навінаў