Украіна дапаможа Літве калючым дротам для перакрыцця мяжы з Беларуссю


Украіна збіраецца даць Літве гуманітарную дапамогу ў выглядзе калючага дроту для перакрыцця мяжы з Беларуссю, паведамляе «Интерфакс-Украина».

Літоўска-беларуская мяжа. Пункт пропуску Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

Адпаведны праект указу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ўхвалілі на паседжанні ўраду 28 ліпеня.

Такая пастанова звязаная з крытычнаю сітуацыяй на мяжы Літвы з Беларуссю праз павелічэнне плыні мігрантаў і звароту літоўскага боку, паведаміў міністр замежных справаў Украіны Дмытро Кулэба.

Нагадаем, што некалькі дзён таму Эстонія абяцала дапамагчы суседняй Літве, вылучыўшы каля 100 кіламетраў адмысловага дроту для агароджы на беларуска-літоўскай мяжы.

Hавiны
Эстонія дапаможа Літве з калючым дротам, каб умацаваць мяжу з Беларуссю
2021.07.24 15:03

АД, belsat.eu

Стужка навінаў