У магілёўскім кар’еры патанула 13-гадовая дзяўчынка


Трагедыя здарылася 26 ліпеня ў раёне заводу «Тэхнапрыбор», падае інфармацыю ад старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства ратавання на водах Канстанціна Іванова mogilevnews.by.

Дзяўчынка з сяброўкай і сябрам адпачывалі ля вадаёму. Перад тым, як пайсці дадому, 13-гадовая жыхарка Магілёва вырашыла спусціцца да вады памыць ногі. Равеснікі папярэдзілі пра небяспеку, але яна спусцілася ўніз, а ў нейкі момант спатыкнулася, упала і рэзка пайшла пад ваду.

Побач адпачывалі дзевяцікласнікі, якія прафесійна займаюцца плаваннем. Яны прыбеглі на крыкі падлеткаў, кінуліся ў ваду і дасталі дзяўчынку. Аднак рэанімацыйныя дзеянні не дапамаглі, уратаваць яе не ўдалося, бо дзяўчынка задоўга прабыла ў вадзе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў