У Берасці сілавікі прыйшлі да менеджаркі праектаў пры Фондзе развіцця Берасцейскай крэпасці


Пра ператрус паведаміла сваім калегам менеджарка праектаў Наталля Зданевіч. Аднак дырэктарка ўстановы зняпраўдзіла інфармацыю.

Паводле Аліны Дзеравянкі, сілавікі прыйшлі да Наталлі Зданевіч дадому, але ператрусаў і вобшукаў у офісе арганізацыі не было.

Каментароў ад самой Наталлі Зданевіч пакуль атрымаць не ўдалося.

Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці – некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца папулярызацыяй гісторыі Берасця і Берасцейскай крэпасці.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў