Сустрэча Ціханоўскай з прэзідэнтам ЗША і рэкордная колькасць мігрантаў за содні. Галоўнае за 28 ліпеня


«Белсат» падводзіць вынікі 354-га дня, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Белым доме

Святлана Ціханоўская пад час сустрэчы з Джо Байдэнам у Белым доме 28 ліпеня.
Фота: POTUS / Twitter

Вось асноўныя вынікі сумеснай сустрэчы, якія выказала Святлана Ціханоўская:

  • Беларуская рэвалюцыя не звязаная з геапалітыкай. Гэта дэмакратычны выбар беларусаў, і маральны доўг ЗША – падтрымаць нас.
  • Суверэнітэт Беларусі не падлягае абмеркаванню і торгу. Любыя здзелкі, падпісаныя нелегітымным рэжымам, незаконныя.
  • Рашэннем крызісу могуць стаць толькі новыя свабодныя выбары пад міжнародным кантролем. А ўсе зняволеныя па палітычных матывах павінны быць вызваленыя без якіх-небудзь умоў.
  • Крызіс у Беларусі павінен быць уключаны ў міжнародны парадак дня, у ААН і АБСЕ, а ўсе вінаватыя павінны быць прыцягнуты да адказнасці ў міжнародных судах.

Пасля сустрэчы Джо Байдэн напісаў у сваім Twitter што Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратыі і ўсеагульных правоў чалавека.

За содні на мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі затрымалі рэкордную колькасць мігрантаў

Migranci 28 lipca, zdj.: pasienis.lt
Паводле папярэдніх звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, за мінулыя содні памежнікі затрымалі 171 мігранта, што незаконна мінулі мяжу з боку Беларусі.

Агульная колькасць мігрантаў, якія нелегальна перайшлі беларуска-літоўскую мяжу ў 2021 годзе, перавысіла 3 тысячы, што ў 35 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Hавiны
Украіна дапаможа Літве калючым дротам для перакрыцця мяжы з Беларуссю
2021.07.28 16:32
Hавiны
У Літве затрымалі партыю беларускіх цыгарэт на 3,6 мільёна еўра
2021.07.28 18:01

У Берасці сілавікі прыйшлі да менеджаркі праектаў пры Фондзе развіцця Берасцейскай крэпасці і праціўнікаў акумулятарнага заводу

Пра ператрус паведаміла сваім калегам менеджарка праектаў Наталля Зданевіч. Аднак дырэктарка ўстановы зняпраўдзіла інфармацыю.

Паводле Аліны Дзеравянкі, сілавікі прыйшлі да Наталлі Зданевіч дадому, але ператрусаў і вобшукаў у офісе арганізацыі не было.

Пра ператрусы ў праціўнікаў акумулятарнага заводу «Белсату» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк:

«Я думаю, гэта працяг зачысткі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, ідзе запалохванне людзей ува ўсіх сферах жыцця».

Hавiны
У гатэлях, на рынку, у парку Сула… і ў прычэпе фуры. Чытачы «Белсату» – пра тое, дзе бачылі мігрантаў
2021.07.28 09:53

Суд над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам распачнецца 4 жніўня і будзе закрытым

Марыя Калеснікава і Максім Знак. Менск, Беларусь.
Фота: Виктор Бабарико / Facebook

Разглядаць справу будзе суддзя Менскага абласнога суда. Першае паседжанне – аб 11:00 4 жніўня. Працэс будзе закрыты.

У штабе паведамілі, што адвакаты Калеснікавай і Знака атрымалі пастанову сёння.

Артыкулы
Таццяна Хоміч: Улады настолькі баяцца Марыю Калеснікаву і Максіма Знака, што не могуць дапусціць іхнага зʼяўлення на публіцы
2021.07.28 17:04

Генпракуратура хоча прызнаць Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй

Адпаведную заяву генпракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны Суд.

У тэлеграм-чатах і каналах падпісантаў нібыта навучалі правілам збору самаробных выбуховых прыладаў і тактыцы сілавога супрацьдзеяння сілавым структурам.

Артыкулы
Гэта таксама «экстрэмізм»? Спрабуем зразумець, што нам і вам забаранілі беларускія ўлады (і не можам)
2021.07.28 21:07

Еўрапейскі трансляцыйны звяз выказаўся пра прызнанне кантэнту «Белсата» экстрэмісцкім

EBU выказаўся ў сваім Twitter пра тое, што кантэнт «Белсату» прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі.

«Свабода прэсы неабходна для дэмакратыі, і мы павінны працягваць адстойваць яе каштоўнасць у Беларусі», – гаворыцца ў пасце.

Hавiны
У гістарычным цэнтры Магілёва задумалі збудаваць яшчэ адзін гмах. Мясцовыя збіраюць подпісы супраць
2021.07.28 17:39

У Беларусі новыя палітвязні. Цяпер іх агульная колькасць складае 589 чалавек

Праваабаронцы Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ траіх чалавек: Юрыя Дрэка, Аляксандра Бажкова і Віктара Каліноўскага.

Усе яны асуджаны і пазбаўлены свабоды за нанясенне «надпісаў пратэстнага зместу» у розных грамадскіх месцах.

Артыкулы
Затрыманым супрацоўнікам «Нашай Нівы» прад’явілі абвінавачванне
2021.07.28 21:53

АД, belsat.eu

Стужка навінаў