Суд над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам распачнецца 4 жніўня і будзе закрытым


Разглядаць справу будзе суддзя Менскага абласнога суда. Першае паседжанне – аб 11:00 4 жніўня. Працэс будзе закрыты. Пра гэта паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

У штабе паведамілі, што адвакаты Калеснікавай і Знака атрымалі пастанову сёння.

Марыю Калеснікаву і Максіма Знака вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі»), ч. 1 арт. 357 («Змова з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім»). Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі за змову з мэтаю захопу дзяржаўнай улады: гэтак улады расцанілі дзейнасць Каардынацыйнай рады.

5 ліпеня справа супраць Марыі Калеснікавай і Максіма Знака паступіла ў суд.

Hавiны
Калеснікава «ставіцца да крымінальнай справы іранічна», – адвакат
2021.06.26 11:34

Максіма Знака затрымалі 9 верасня. Марыя Калеснікава застаецца за кратамі таксама з пачатку верасня, куды яна трапіла пасля таго, як адмовілася ад прымусовага вывазу з краіны і парвала пашпарт. Марыя Калеснікава не згодная з абвінавачаннем, падавала хадайніцтвы аб спыненні крымінальнага пераследу, падставаў да якога не бачыць ні яна, ні ейныя абаронцы.

Марыя Калеснікава і Максім Знак прызнаныя палітычнымі вязнямі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў