Да праціўнікаў акумулятарнага заводу ў Берасці сёння прыйшлі з ператрусамі


Паводле крыніцаў «Белсату», да людзей прыйшлі ў межах крымінальнай справы. Гэта вядомыя людзі пратэсту, раней іх ужо затрымлівалі.

Пра ператрусы «Белсату» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

«Я думаю, гэта працяг зачысткі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, ідзе запалохванне людзей ува ўсіх сферах жыцця».

Нагадаем, што берасцейцы некалькі гадоў пратэставалі супраць акумулятарнага заводу, пабудаванага недалёка ад гораду. Але пасля мінулай восені публічны пратэст быў здушаны, завод, які цяпер часткова належыць Дзмітрыю Баскаву, запусцілі. Улады лічаць пытанне з заводам развязаным і караюць тых, хто яго ўздымае.

Абноўлена
Узгадваем тых, чые смерці звязваюць з пратэстамі 2020 года. Што сёння кажуць следчыя і сваякі?
2021.05.11 14:00

АС belsat.eu

Стужка навінаў