У Хмяльніцкім вуліцу Пушкіна назавуць у гонар беларуса-каліноўца Аляксея Скоблі


Ва ўкраінскім горадзе Хмяльніцкі з’явяцца вуліца і завулак у гонар ваяра батальёну імя Кастуся Каліноўскага, які загінуў у баях за Украіну.

Аляксей Скобля.
Фота: Yan Melnikau / Facebook

У межах дэрусіфікацыі вуліца і завулак імя Аляксандра Пушкіна будуць перайменаваныя ў гонар Аляксея Скоблі. Беларускі баец з пазыўным Тур гераічна загінуў у бітвах пад Бучай і Ірпінём, ён коштам свайго жыцця дапамог выратаваць цэлую групу ўкраінскіх вайскоўцаў.

Артыкулы
Беларускаму добраахвотніку Аляксею Скоблю пасмяротна прысвоілі званне Героя Украіны
2022.04.13 12:08

Рашэннем Уладзіміра Зяленскага Туру было нададзенае званне Героя Украіны.

Аляксей Скобля стаўся другім беларусам, якому прысвоілі званне Героя Украіны. Першы быў Міхаіл Жызнеўскі, якога забілі падчас пратэстаў на Майдане ў 2014 годзе.

З 24 лютага ў баях за ўкраінскую незалежнасць ужо загінулі шасцёра беларусаў: Павел Волат, Канстанцін Дзюбайла, Зміцер Рубашэўскі, Зміцер Апанасовіч, Аляксей Скобля ды Ілля Хрэнаў.

Артыкулы
Шэсць герояў: хто такія беларускія добраахвотнікі, якія гінуць на вайне за Украіну
2022.05.16 21:07

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў