У беларускай валанцёркі Анісіі Казлюк ва Украіне адмовіліся прыняць дакументы


Беларуская валанцёрка Анісія Казлюк паведаміла, што ў міграцыйнай службе ў яе адмовіліся прыняць дакументы, якія б дазволілі ёй заставацца ва Украіне.

«У мяне не прынялі дакументы», – напісала актывістка ў Facebook.

Анісія Казлюк.
Фота: Анісія Казлюк / Facebook

Дзяўчыну затрымала дзяржаўная міграцыйная служба Украіны 24 чэрвеня, на выхадзе з цягніка ў Кіеве нібыта за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. На яе склалі адміністратыўны пратакол.

Затрыманне Анісіі Казлюк 24 чэрвеня атрымала розгалас, а ў справу ўмяшаўся Офіс Святланы Ціханоўскай. Кіраўнік прадстаўніцтва Офісу ў Кіеве Валер Кавалеўскі звярнуўся да старшыні Камітэту ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Дмытра Лубянца, які запэўніў, што на дзяўчыну аформяць адміністратыўны пратакол і дадуць сімвалічны штраф. Валер Кавалеўскі таксама сцвярджае, што для Анісіі Казлюк будзе адкрытая працэдура для аднаўлення ейнага легальнага статусу ва Украіне.

27 чэрвеня Анісія атрымала штраф у памеры 1700 грывень (57 долараў). Таксама ёй паведамілі, што яна можа прыйсці 28 чэрвеня і падаць дакументы на легалізацыю.

Абноўлена
Беларуская праваабаронца Анісія Казлюк, якую затрымлівала міграцыйная служба ў Кіеве, атрымала штраф
2022.06.27 17:18

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў