Савет Рэспублікі ўхваліў закон пра завочныя суды


Савет Рэспублікі сёння зацвердзіў змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс. Як паведамляе БелТА, змены дазволяць праводзіць завочныя судовыя паседжанні ў дачыненні да людзей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Раней змены былі прынятыя ў двух чытаннях Палатай прадстаўнікоў.

Будынак Дома правасуддзя. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат

Новы законапраект прадугледжвае з’яўленне асаблівай формы справаводства ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе пра ўмовах, калі абвінавачаны ўхіляецца ад яўкі ў следчы орган, ці іншая дзяржава адмовіла ў экстрадыцыі, або на працягу шасці месяцаў не атрымана адказу на запыт аб экстрадыцыі. Пастанова аб узбуджэнні справы можа быць вынесена Генеральным пракурорам або старшынямі СК і КДБ са згоды Генеральнага пракурора.

«Законапраект накіраваны на ўдасканаленне працэсуальнага парадку перагляду прыгавораў і іншых судовых рашэнняў па крымінальных справах, а таксама на стварэнне механізму прыцягнення да адказнасці асоб, якія пераехалі ў іншую дзяржаву, з мэтай ухілення ад крымінальнага пераследу і адказнасці», – паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.

Акрамя таго, у Крымінальна-працэсуальны кодэкс уносяцца змены ў сферы вытворчасці па пераглядзе прысудаў, пастановаў, і нават пастановаў, якія не ўступілі ў законную сілу.

ВІДЭА
«ByPol» закрыў Еўразвяз для беларускага злодзея ў законе. Інтэрв’ю з Аляксандрам Азаравым
2021.10.29 18:01

Нагадаем, што беларуская пракуратура некалькі разоў прыкладала намаганні для экстрадыцыі блогера Сцяпана Пуціла, лідара дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай, кіраўніка НАУ Паўла Латушка і інш. Суды Польшчы і Літвы адмовілася выконваць патрабаванні з Менску, назваўшы іх вартымі жалю і беспадстаўнымі.

Артыкулы
Суд у Варшаве адмовіўся выдаваць у Беларусь заснавальніка «Nexta»
2022.01.26 14:48

Раман Лугоўскі belsat.eu

 

Стужка навінаў