Пяскоў: Пуцін не абяцаў Лукашэнку ядравай зброі


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам не казаў пра перадачу Менску ракетаў з ядравай зброяй. Пра гэта паведаміў «РИА Новости» ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

Расейскі ракетны комплекс «Іскандэр».
Фота: mil.ru

«Прэзідэнт не казаў пра гэта. Ён казаў пра комплексы, якія тэхнічна здольныя несці розныя віды зброі», – сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці стаіць цяпер пытанне пра перадачу Менску ракетаў з ядравай зброяй.

Аналітыка
Новы віток эскалацыі. Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны
2022.06.27 20:03

25 чэрвеня ў выніку перамоваў у Санкт-Пецярбурзе Уладзімір Пуцін паабяцаў Аляксандру Лукашэнку перадаць Беларусі ракетныя комплексы «Іскандэр-М», здольныя несці ядравыя боегалоўкі. Таксама ён прапанаваў правесці ў Расеі пераабсталяванне самалётаў Су-25, што стаяць на ўзбраенні ў Беларусі. Праўда, усе гэтыя заявы ў Санкт-Пецярбурзе рабіліся не ў кантэксце вайны з Украінай, а ў сувязі з сітуацыяй у Калінінградзе і абвастрэннем стасункаў з NATO.

«Я не хаваю, я стаўлю пытанне аб тым, каб мы маглі быць гатовыя да ўсяго, нават да выкарыстання самай сур’ёзнай зброі для таго, каб абараніць нашую Айчыну ад Берасця да Уладзівастоку», – заявіў Лукашэнка.

27 чэрвеня краіны «Вялікай сямёркі» выказалі «сурʼёзную заклапочанасць пасля заявы Расеі, што яна можа перакідаць Беларусі ракеты з ядравым патэнцыялам».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў