Літва забараніла любы імпарт расейскага газу


Сейм Літвы 28 чэрвеня забараніў імпарт прыроднага газу з Расеі. Выключэннем з’яўляецца толькі транзіт у Калінінградскую вобласць РФ.

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: anna-news.info

За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 123 дэпутаты, яшчэ двое ўстрымаліся.

«Мы ўносім папраўкі ў Закон аб прыродным газе, якія ўзаконьваюць адмову ад імпарту расейскага газу дэ-юрэ. Дэ-факта ён у нас ёсць сёння, але нам патрэбны гэты закон, каб захаваць яго ў доўгатэрміновай перспектыве. Праект падрыхтаваны і прадстаўлены з улікам энергетычнага шантажу Расеі ў Еўропе, вайны на Украіне і нашай поўнай энергетычнай незалежнасці», – адзначыў міністр энергетыкі Данюс Крэйвіс.

Змены ў закон забараняюць імпарт паліва з дзяржавы, якая ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі. Паводле іх, аператар тэрмінала звадкаванага газу ў Клайпедзе не мае права выкарыстоўваць яго для паставак газу з краін, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы. Аналагічныя абмежаванні ўведзены і для аператара газатранспартнай сістэмы.

Hавiны
Прарасейскія хакеры атакавалі ўрадавыя сайты Літвы з-за частковага прыпыненне транзіту ў Калінінград
2022.06.27 18:04

26 чэрвеня некалькі літоўскіх дзяржаўных сайтаў падвергліся кібератакам з боку прарасейскіх хакераў. У іх ліку – сайты МУС, Мінабароны, МЗС, Мінюсту і Дзяржаўнай падатковай інспекцыі. Праца сайтаў была часткова ці цалкам прыпыненая. Адказнасць на сябе ўзяла звязаная з Расеяй хакерская групоўка «Killnet».

Хакеры заявілі, што такім чынам яны хочуць прымусіць Літву «неадкладна адмяніць сваё рашэнне аб забароне транзіту расейскіх грузаў з Калінінградскай вобласці ў Расею».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў