«Гэта вельмі смешна». Расейскую тэлевядоўцу прызналі іншаземным агентам за грашовы перавод ад беларускі


Журналістка расейскага тэлеканалу «Дождь» Марыя Барзунова, якая прысвяціла цэлую серыю перадач разбору беларускай прапаганды, даведалася пра прычыны свайго прызнання іншаземным агентам.

Марыя Барзунова.
Фота: Masha Borzunova / Facebook

«Я даведалася, за што мяне прызналі іншаагентам і гэта вельмі смешна. Я агент Беларусі!» – напісала журналістка ў Facebook.

Яна адзначыла, што ў якасці атрымання замежнага фінансавання ёй прыпісалі 1290 расейскіх рублёў ад журналіста Эвана Гершковіча з ЗША ў 2020 годзе і 10 270 расейскіх рублёў ад былога прадзюсара «Дождя» Надзін Лахбабі з Беларусі ў 2019-2020 гадах.

Статус іншаземнага агента Мінюст Расеі надае некамерцыйным арганізацыям, медыям, грамадзянам і незарэгістраваным грамадскім аб’яднанням, што атрымліваюць замежнае фінансаванне і займаюцца палітычнай дзейнасцю ўнутры РФ.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў