Францыя перадасць Украіне бронемашыны VAB, але Макрон не верыць у хуткае заканчэнне вайны


Міністр узброеных сіл Францыя Себасцьян Лекарну заявіў, што ўрад краіны прыняў рашэнне аб пастаўцы дадатковай зброі для Украіны. ЗСУ мае атрымаць значную колькасць браніраваных аўтамабіляў VAB, паведамляе «Leparisie».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: CinC AF of Ukraine / Facebook

«Каб хутка перасоўвацца пад варожым агнём, войска мае патрэбу ў бронетранспарцёрах. Францыя забяспечыць мае забяспечыць Украіну значнай колькасці транспартных сродкаў тыпу VAB, якія маюць лятальнае ўзбраенне», – сказаў ён.

Лекарну не ўдакладніў, калі менавіта Украіна атрымала бронемашыны. Ёсць некалькі мадыфікацый VAB, апошнія з якіх былі створаны ў 2010-х гадах. Міністр узброеных сіл Францыі не ўдакладніў, якую мадыфікацыю Парыж перадае Кіеву.

Лекарну таксама паведаміў, што французскі ўрад разглядае магчымасць пастаўкі супрацькарабельных ракет «Exocet».

Адзначым таксама, што ў сярэдзіне чэрвеня пад час візіту ў Кіеў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон паведаміў пра пастаўку ва Украіне яшчэ шасці дадатковых самаходных артылерыйскіх установак «Ceasar».

Таксама прэзідэнт Францыі адзначыў, што не бачыць заканчэнне вайны ў бліжэйшыя месяцы.

«Ніхто не разглядае магчымасці заканчэння вайны ў бліжэйшыя тыдні або месяцы», – сказаў Макрон.

Ён выказаў надзею, што скончыць вайну можна будзе толькі з упэўненасцю, што Расея не змагла перамагчы.

Нагадаем, што Эманюль Макрон назваў ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Крэменчуге вайсковым злачынствам.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў