«Дэпутату незалежнасці» Маркевічу далі 10 содняў за рэпост


Стала вядома, што былому дэпутату Вярхоўнага Cавету Міколу Маркевічу прысудзілі 10 содняў арышту за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Суд адбыўся ў Горадні ў мінулую пятніцу, 24 чэрвеня.

Мікола Маркевіч.
Фота: Микола Маркевич / Facebook

Нагадаем, Міколу Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня проста ў ягоным офісе ў Горадні. Меркавана, працаваў ГУБАЗіК.

Мікола Маркевіч – «дэпутат незалежнасці», які сярод іншых прымаў рашэнні адносна незалежнасці нашай краіны ад СССР. Належаў да апазіцыі Беларускага Yароднага Aронту. Ён удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Вярхоўнага Cавету 12-га склікання ў 1995 годзе супраць правядзення рэферэндуму, што змяняў дзяржаўную сімволіку, надаваў афіцыйны статус расейскай мове і абвяшчаў курс на супрацу з Расеяй. У 1990-х ён быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам легендарнай газеты «Пагоня». У 2002 годзе яго аднаго з першых у Беларусі асудзілі на два гады абмежавання волі за паклёп на Лукашэнку. Пазней Мікола Маркевіч быў рэдактарам газеты «День», працаваў на радыё «Рацыя», быў старшынёй гарадзенскай суполкі Таварыства беларускай мовы.

Цяпер ён займаецца бізнесам – пасажырскімі перавозамі.

Hавiны
У Горадні затрымалі «дэпутата Незалежнасці» Міколу Маркевіча
2022.06.21 14:46

belsat.eu

Стужка навінаў