+ 30 °С у Беларусі, + 40 °С у Італіі. Як людзі гэта пераносяць?


Спёка зноў прыйшла ў Еўропу: два тыдні таму пякло на паўднёвым захадзе, тыдзень таму – на паўднёвым усходзе, цяпер каля + 30 °С нават у Талліне і Стакгольме, а ў Італіі ўжо заходзіць за + 40 °С.

Людзі ў аквапарку «Typhoon Texas» ў Кэці, ЗША.
Фота: Go Nakamura / Reuters/ Forum

Тое, што цяпер адбываецца, называюць «хваляю спёкі» (heatwave па-английску), і да гэтага трэба звыкаць еўрапейцам, кажуць навукоўцы: такое можа адбывацца штогод. Тэмпературы толькі растуць – такімі тэмпамі пад канец стагоддзя на Гомельшчыне будзе як цяпер на Лісабоншчыне.

Гэткая спёка не проста дыскамфорт, але і небяспека для людзей з пэўнымі хваробамі, пагроза буйных пажараў. Каб ратавацца ад гарачыні, шукайце цень і не выходзьце лішні раз на сонца з 11:00 да 17:00; насіце лёгкае светлае адзенне; майце з сабою пітво, але сцеражыцеся алкаголю. І чытайце падрабязныя парады тут:

Hавiны
Як перажыць спёку, калі ты не лемур. Сабралі парады, якія палегчаць вам жыццё ў + 30 °C
2022.06.27 12:38

А вось як выглядаюць розныя гарады ў цяперашні «гітўэіў».

Мужчына ля фантана Баркачча ў Рыме, Італія.
Фота: Guglielmo Mangiapane / Reuters / Forum
Дзеці гуляюць ля фантана ў парку. Коба, Японія.
Фота: The Yomiuri Shimbun / AP / East News
Мужчына на пляжы ў Паўночным Ёркшыры, Вялікая Брытанія.
Фота: Danny Lawson / PA Images / Forum
Людзі на пляжы ў ваколіцах Санкт-Пецярбургу, Расея.
Фота: Максім Канстанцінаў / Russian Look
Людзі падчас Свята трускаўкі ў Карыціне, Польшча.
Фота: Michal Kosc / Forum
Жанчына ідзе па вуліцы ў Токіа, Японія.
Фота: Issei Kato / Reuters / Forum
Людзі ў дзень набажэнства Папы Францішка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.
Фота: Remo Casilli / Reuters / Forum
Жанчына падчас моцнай спякоты ў Токіа, Японія.
Фота: Kim Kyung-Hoon / Reuters / Forum
На адным з пляжаў у Паўночным Ёркшыры, Вялікая Брытанія.
Фота: Danny Lawson / PA Images / Forum
Людзі адпачываюць на фуд-корце «Lidbeer dvor». Менск, Беларусь.
Фота: Белсат
Дзяўчына п’е ваду каля Калізею ў Рыме, Італія.
Фота: Guglielmo Mangiapane / Reuters / Forum
Работнікі скідаюць лёд у басейн у аквапарку «Typhoon Texas» ў Кэці, ЗША.
Фота: Go Nakamura / Reuters/ Forum
Hавiны
За апошнія два тыдні 41 чалавек у Беларусі атрымаў цеплавы ўдар
2022.06.27 16:39

Саша Альтер, belsat.eu

Стужка навінаў