Журналістка Глафіра Жук выйшла на волю


Журналістка Глафіра Жур.
Фота: БАЖ

Спадарыню затрымалі каля яе дому і прызналі вінаватай у несанкцыянаваным пікеце, паведамляе БАЖ.

Глафіра Жур прабыла 30 содняў на Акрэсціна без душа, перадачак і мела толькі адну прагулку, калі ў камеры было +43 градусы. Рэчы, што перадавалі ёй блізкія, Глафіра атрымала толькі на выхадзе са зняволення.

У турме на Акрэсціна Глафіра сустрэла сваё 20-годдзе.

На 28-е чэрвеня ў няволі застаюцца яшчэ 24 прадстаўнікі медыя.

 

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў