Затрыманых удзельнікаў трыятлону пакаралі соднямі


Ім таксама забаранілі наведваць спаборніцтвы цягам года, паведамляе TUT.BY.

Справу спартоўцаў разглядаліся дыстанцыйна. Суд прызнаў Юрыя Сямашку і Арцёма Казімірчыка вінаватымі па артыкуле 24.23 КаАП (парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства) і пакараў 15 соднямі кожнага.

Аляксандра Кліменкова арыштавалі на 14 содняў за дробнае хуліганства.

Усім на год забаранілі наведваць фізкультурна-спартыўныя збудаванні падчас правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў.

Траіх удзельнікаў менскага трыятлоне затрымалі 26 чэрвеня. Па меркаванні МУС, яны дэманстратыўна выкрыквалі лозунгі пратэстнага толку.

Абноўлена
На менскім трыятлоне затрымалі прынамсі трох раварыстаў
2021.06.26 14:38

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў