Верталёт аднаўленню не падлягае. Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткай пасадкі каля Лунінца


Верталёт, які жорстка сеў каля Лунінца.
Фота: ОтВинта | Авиация Беларуси / Telegram

Тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси» апублікаваў падрабязнасці жорсткай пасадкі верталёта Мі-2 Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі.

Борт узляцеў з пляцоўкі ў Пінску і адправіўся па маршруце. У раёне вёскі Чарабасава Лунінецкага раёну пачалося некантраляванае кручэнне.

Экіпаж здолеў выраўняць верталёт перад зямлёй і здзейсніць жорсткую пасадку.

Камандзіра шпіталізавалі, а лётчык-назіральнік сур’ёзна не пацярпеў. Верталёт аднаўленню не падлягае. Папярэдняя прычына – збой тэхнікі.

Hавiны
У Лунінецкім раёне экстрэна прызямліўся верталёт
2021.06.27 17:39

МГ belsat.eu

Стужка навінаў