У ліпені «Газпром» прыпыніць пампаванне газу ў Беларусі


«Газпром».
Фота: gazprom.ru

Расейскі газавы холдынг «Газпром» спыніць газаправод Ямал – Еўропа з 6 да 10 ліпеня на планавыя прафілактычныя працы. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«З 6 да 10 ліпеня на газаправодзе Ямал – Еўропа пройдуць планавыя прафілактычныя работы. Транспартаванне газу па ім у гэты перыяд будзе прыпыненае», – адзначае холдынг.

Газаправод Ямал – Еўропа праходзіць па тэрыторыі Беларусі, Польшчы ды Нямеччыны.

Адзначым, што ў кастрычніку – снежні 2021 года «Газпром» плануе знізіць пастаўкі газу па газаправодзе Ямал – Еўропа ў восем разоў, да 1 мільярда кубаметраў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў