Расейская авіякампанія стала аблятаць Беларусь з-за санкцый


Самалёт кампаніі «Волга-Днепр».
Фота: «РИА Новости»

Санкцыі брытанскіх уладаў сталі прычынай змены маршрутаў буйной авіягрузавой кампаніі «Волга-Днепр».

«Мы сапраўды вырашылі часова не выкарыстоўваць для палётаў сваіх самалётаў паветраную прастору Беларусі», – пацьвердзіў расейскаму тэлеканалу РБК прадстаўнік групы «Волга-Днепр» і адмовіўся ад далейшых каментароў.

Змены маршрутаў пачаліся пасля таго, як Еўразвяз, Вялікая Брытанія і ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускіх кампаній, уключна з прадпрыемствам «Белаэранавігацыя», а таксама пасля забароны ўправы грамадзянскай авіяцыі Вялікай Брытаніі супрацоўнічаць з гэтым правайдарам аэранавігацыйных паслугаў.

ЗША і Вялікая Брытанія і ЕЗ увялі санкцыі супраць Беларусі пасля інцыдэнту з самалётам ірландскай авіякампаніі Ryanair, які 23 траўня накіроўваўся з Атэнаў у Вільню, але з прычыны паведамлення беларускіх дыспетчараў пра бомбу прызямліўся ў Менску, пасля чаго беларускія ўлады затрымалі журналіста Рамана Пратасевіча і студэнтку Соф’ю Сапегу.

Hавiны
Гендырэктар «Ryanair» абвінаваціў улады Беларусі ў наўмысным і незаконным згоне самалёта
2021.05.28 09:59

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў