Расейская адвакатка беларуса Кудзіна плануе звярнуцца ў Еўрапейскі суд правоў чалавека


Аляксей Кудзін.
Фота: mmaboxing.ru

Абарона беларускага кікбаксёра-прафесіянала, чэмпіёна свету і Еўропы на версію WBKF Аляксея Кудзіна плануе звярнуцца ў Еўрапейскі суд правоў чалавека, каб не дапусціць ягонай экстрадыцыі з Расеі ў Беларусь. Пра гэта паведамляе «Tribuna».

На гэтым тыдні адвакатка беларуса Марыі Красава плануе падаваць апеляцыю на рашэнне Маскоўскага абласнога суда аб ягонай экстрадыцыі ў Беларусь. Але ў абароны ёсць сумневы адносна таго, ці задаволяць скаргу.

«На жаль, вельмі рэдка расейскія суды не падтрымліваюць пазіцыі Генеральнай пракуратуры Расеі. Таму, вычарпаўшы магчымасці абароны Кудзіна ў расейскіх судах, мы будзем вымушаныя звяртацца ў Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ)», – заявіла адвакатка.

Пастановы ЕСПЧ у Расеі маюць абавязковы характар для выканання. Калі ў дачыненні Аляксея Кудзіна будзе ўжытае правіла пра забарону высылкі, увесь тэрмін, пакуль справа будзе разглядацца ў Страсбуры, яго не змогуць экстрадаваць з Расеі.

Абаронца таксама дадала, што беларус звярнуўся ў Расеі па атрыманне палітычнага прытулку, статуса ўцекача і часовага прытулку.

Артыкулы
Баец Кудзін з-за кратаў: Мы жывем у дзіўны час, калі ідзе сапраўднае нараджэнне беларускай нацыі
2021.06.27 20:22

Кудзіна затрымалі за ўдзел у пратэстах у Маладзечне 10 жніўня 2020 года. Потым яго вызвалілі, але распачалі крымінальную справу, пасадзіўшы пад хатні арышт. Баец уцёк з Беларусі, але 21 студзеня 2021 года яго затрымалі ў Маскве на запыт уладаў Беларусі. 25 чэрвеня Маскоўскі абласны суд адмовіў у скарзе абаронцаў Аляксея на рашэнне аб экстрадыцыі ў Беларусь.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў