Палітвязень Андрэй Шарэнда не з'явіўся на свой суд. Яго абвясцілі ў вышук


Сям’я Шарэндаў.
Фота: belsat.eu

Палітычны вязень з Берасця Андрэй Шарэнда, жонку якога асудзілі на два гады зняволення, сёння не зʼявіўся на свой суд.

З прычыны няяўкі актывіста ў суд суддзя Філонік абвясціла яго ў вышук.

Супраць Андрэя Шарэнды пачатыя дзве крымінальныя справы: паводле арт. 361 КК («Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы») і арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта»).

Актывіст быў пад хатнім арыштам. Ягонай жонцы, Паліне Шарэндзе, нядаўна прысудзілі 2 гады калоніі. У сужэнства двое непаўналетніх дзяцей – 11 і 4 гадоў.

Артыкулы
Мужа палітзняволенай Паліны Шарэнды будуць судзіць за паклёп у дачыненні прэзідэнта Беларусі
2021.06.17 23:36

МГ belsat.eu

Стужка навінаў