Мэркель абяцае працягваць ціск на Лукашэнку, пакуль сітуацыя ў Беларусі не зменіцца


Лукашэнка ўручае кветкі канцлеру Нямеччыны Ангеле Мэркель. 11 лютага 2015 года. Фота president.gov.by

Краіны Еўрапейскага Звязу не аслабяць ціску на ўлады Беларусі да таго часу, пакуль унутрыпалітычная сітуацыя ў краіне не зменіцца. Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, перадае ТАСС.

«Мы ў Еўрапейскай радзе прынялі рашэнне аб шырокім санкцыйным пакеце [супраць уладаў Беларусі. – Belsat.eu]. Мы ўвялі персанальныя і эканамічныя санкцыі, у прыватнасці супраць авіякампаніяў, а таксама асноўных галінаў», – нагадала канцлерка падчас франка-нямецкай парламенцкай асамблеі 28 чэрвеня.

Паводле паліытка, Еўразвяз увёў у дзеянне «ўсёабдымны санкцыйны рэжым, ён толькі-толькі пачынае аказваць уздзеянне».

«І мы, зразумела, не аслабім ціску, пакуль сітуацыя ў Беларусі не зменіцца», – заявіла Ангела Мэркель.

Hавiны
Абмежаванні з прасторай для манеўра. Ці сапраўды санкцыі ЕЗ можна лічыць жорсткімі?
2021.06.25 19:15

24 чэрвеня Еўразвязу ўпершыню ў гісторыі ўвёў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сектаральныя санкцыі. Пад удар трапіў экспарт і транзіт нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў, а таксама вытворчасць тытунёвых вырабаў. Беларусі абмежавалі доступ да фінансавага і банкаўскага рынку Еўразвязу. Акрамя таго, еўрапейскаму бізнесу і дзяржаўным структурам забаронена наўпрост ці праз пасярэднікаў гандляваць з Беларуссю тэхналогіямі кантролю інтэрнэту, таварамі падвойнага прызначэння, вайсковымі і паліцэйскімі таварамі.

Але апублікаваныя санкцыі ЕЗ маюць шэраг нюансаў, якія дазваляюць па-рознаму ацэньваць іх магчымыя наступствы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў